- Гісторыя касцёла і архітэктура
- Святы Казімір і яго дар малітвы
- Маці Божая Новага Жыцця
- Расклад набажэнстваў
- Прывітанне пробашча
- Школа малітвы
Хрысціянскі фестываль "Novafest"
"Вы ж – цела Хрыстовае, а паасобку – члены."1-е пасланне святога апостала Паўла да Карынцянаў 12, 27
Першы “Хрысціянскі NOVAFEST” ва Ўселюбе, які запланаваны на 21-22 жніўня 2021 года, - гэта ўнікальны open-air фестываль, прызначаны паказаць і даць сведчанне, што Касцёл на Беларусі – гэта цела Хрыстовае, а паасобку кожны з нас – яго члены. Сутнасць фэста – праславіць Бога праз служэнне Яму (праз спеў праслаўлення, праз малітву, праз дабрачынную дзейнасць, праз дзейнасць рухаў абароны жыцця, праз каталіцкія СМІ, праз дзейнасць каталіцкіх ордэнаў і іншыя віды служэнняў, праз сведчанні), праз усведамленне, што наш Бог – жывы!
Да ўдзелу ў нашым фэсце запрашаюцца каталіцкія аўтары-выканаўцы і музычныя гурты, малітоўныя рухі, дабрачынныя каталіцкія арганізацыі, рухі абароны жыцця, каталіцкія СМІ, каталіцкія законныя ордэны. Абавязковае патрабаванне да ўсіх удзельнікаў фэста, для выканаўцаў і музыкаў – быць у стане асвячальнай ласкі, прымаць Камунію, штодзённа маліцца на Ружанцы. На фэсце будзе магчымасць пазнаёміць людзей з дзейнасцю кожнага руху, а для музыкаў – распаўсюдзіць дыскі з хрысціянскімі спевамі. Для дэталёвага асвячэння Вашай дзейнасці прапануем наладзіць на фэсце асобную прома-зону.
У ПРАГРАМЕ ФЭСТА:
- Святая Імша
- Спевы праслаўлення (аўтарскія спевы)
- Малітва на Ружанцы са спевамі
- Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
- Споведзь
- Крыжовы шлях
Даведкі па агульных пытаннях удзела ў фэсце: +375 (29) 28-00-545 (а. Віталій Цыбульскі).
Для музыкаў: заяўкі на ўдзел у фэсце Вы можаце дасылаць на e-mail: jadwiga.bo@gmail.com, або тэлефанаваць +375 29 762 73 41 (Ядзя Багдановіч).
Падчас правядзення фэсту будзе працаваць палатачны гарадок. Ёсць магчымасць запісацца на начлегі ў вёсцы Ўселюб.
Арганізатарам фэста з'яўляецца парафія Святога Казіміра ва Ўселюбе. Месца правядзення фестывалю: будынкі касцёла, тэрыторыя вакол будынкаў касцёла.
Уваход вольны. Узрост не абмежаваны.
Арганізацыя паломніцкіх тураў на фестываль з Мінску:
+375 29 124 93 21
+375 29 754 64 11
+375 25 96 94 293
Дарагія сябры!
Для арганізацыі зладжанага правядзення фестывалю патрэбна каманда валанцёраў. Мы вельмі радыя, што адказныя і ініцыятыўныя хлопцы і дзяўчаты становяцца часткай нашых мерапрыемстваў. Спадзяемся на вашу падтрымку і ў гэты раз!
Для якіх прац нам патрабуююцца валанцёры: арганізацыя і ўборка тэрыторыі, раздача рэкламных ўлётак, праца на інфармацыйных стэндах і стэндзе рэгістрацыі, праца па накіроўванню патокаў людзей згодна са сцэнарыем фэстываля, дапамога падчас правядзення Святой Імшы і набажэнстваў (праца міністранта) і іншае. Заяўкі для ўдзелу ў фэсце ў якасці валанцёра дасылайце сюды: jadwiga.bo@gmail.com, тэлефон: +375 29 762 73 41.
Маці Божая Новага Жыцця чакае Вас!
1. Фестываль для наведвання адкрыты для ўсіх жадаючыў.
2. Уваход на фестываль вольны.
3. Непаўналетнія ўдзельнічаюць у фэсце пад наглядам дарослых (бацькоў / апекуноў) і пад асобную адказнасць асоб, якія ажыццяўляюць над імі нагляд.
4. Удзельнікі фестывалю і тыя, хто знаходзіцца на тэрыторыі мерапрыемства, абавязаны паводзіць сябе такім чынам, каб не пагражаць бяспецы іншых прысутных на мерапрыемстве.
5. Удзельнікі фестывалю і ўсе асобы, якія знаходзяцца на тэрыторыі мерапрыемства, абавязаны прытрымлівацца рэкамендацый і ўказанняў прадстаўнікоў арганізатара, накіраваных на забеспячэнне іх бяспекі і парадку.
6. Удзельнікі фестывалю абавязаныя паважаць абсталяванне і тэхнічныя ўстаноўкі, а таксама маёмасць, якая з'яўляецца ўласнасцю арганізатара фэста і ўладальніка аб'екта.
7. Забараняецца:
а) знішчэнне шыльдаў і інфармацыйных табло, рэкламных носьбітаў, прылад і абсталявання на тэрыторыі мерапрыемства;
б) любыя дзеянні, якія могуць прадстаўляць пагрозу для жыцця, бяспекі і здароўя людзей, якія знаходзяцца на тэрыторыі мерапрыемства, і, у прыватнасці, кіданне любых прадметаў;
у) знішчэнне газонаў, кустоў, дрэў, размешчаных на тэрыторыі мерапрыемства;
г) размяшчэнне сабак або іншых жывёлаў на тэрыторыі мерапрыемства;
e) курэнне тытуню / цыгарэт на тэрыторыі мерапрыемства;
е) ужыванне алкаголю, ўжыванне наркотыкаў або іншых стымулятараў і наркатычных рэчываў.
8. Удзельнікі фестывалю маюць права карыстання прызначанымі санітарнымі памяшканнямі і абавязаны выкарыстоўваць іх толькі па прызначэнні. Курэнне ў туалетах забаронена.
9. Калі вы заўважылі пажар ці іншую мясцовую небяспеку, паведаміце пра гэта арганізатару і асобам, якія непасрэдна знаходзяцца пад пагрозай, і як мага хутчэй пакіньце месца небяспекі.
Арганізатар фестывалю абавязаны неадкладна паведаміць аб небяспецы ў адпаведныя службы МЧС і адначасовага распачаць выратавальнае пажаратушэнне або эвакуацыю людзей. Да часу прыбыцця экстраных службаў кіраўніцтва сітуацыяй прымае на сябе чалавек, адказны за свята.
10. Аб любых праблемах і пытаннях варта паведамляць арганізатарам.
11. У выпадку страты асоб або маёмасці неабходна звярнуцца да арганізатара мерапрыемства.
12. Арганізатар не нясе адказнасці за маёмасць, пакінутую ўдзельнікам фэсту на тэрыторыі Дома Пілігрыма падчас правядзення фэста.
13. Арганізатар пакідае за сабой права адмяніць або спыніць фестываль з-за непагадззя або іншай сітуацыі, якая стварае небяспеку для ўдзельнікаў фэста.
14. Арганізатар увекавечвае ход фестывалю для мэт дакументацыі, а таксама для прасоўвання і рэкламы мерапрыемства арганізатара ў наступныя гады. Фотаздымкі асоб, якія знаходзяцца на тэрыторыі мерапрыемства, могуць быць захаваныя, а затым быць распаўсюджаныя ў мэтах дакументавання, справаздачы і ў рэкламных мэтах.
15. За шкоду, прычыненую ў ходзе мерапрыемства непаўналетнімі / дзецьмі / трэцімі асобамі, адказнасць нясуць бацькі / юрыдычныя апекуны.
16. Любое тэхнічнае абсталяванне, якое выкарыстоўваецца для належнага правядзення мерапрыемства, могуць абслугоўваць толькі ўпаўнаважаныя арганізатарам мерапрыемства асобы, якія маюць адпаведную кваліфікацыю для выканання такога роду дзеянняў.
НА ТЭРЫТОРЫІ, ДЗЕ ПРАХОДЗІЦЬ ФЕСТ, АБСАЛЮТНА ЗАБАРАНЯЕЦЦА:
1. Увоз і ўжыванне алкагольных напояў, наркотыкаў і іншых наркатычных сродкаў.
2. Паленне цыгарэт / тытуню, ужыванне наркотыкаў.
3. Пранос ўсіх відаў зброі, небяспечных прадметаў, якія могуць прадстаўляць пагрозу бяспекі, уключаючы шкляную ўпакоўку, нажы і іншыя вострыя прадметы.
4. Прыноіць піратэхнічныя матэрыялы, петарды, феерверкі і таму падобнае.
5. Уваходзіць на аб'екты, якія не прызначаны для гасцей фэсту.
5. Перасоўванне абсталявання або маёмасці, якая знаходзіцца на аб'екце, або яго вываз за межы терыторыі касцёла.
6. Кіданне прадметамі.
7. Распальваць і выкарыстоўваць агонь.
8. Спраўляць патрэбу ў непрызначаных для гэтага месцах.
9. Прыводзіць на тэрыторыю аб'екта сабак або іншых жывёлаў.
10. Перасоўвацца на любых механічных транспартных сродках, роварах і інш., акрамя тых, якія ўдзельнічаюць у спартыўных спаборніцтвах і г. д.
11. Забараняюцца крыкі, якія правакуюць або заклікаюць да парушэння парадку і бяспекі, якія могуць стаць прычынай канфлікту, абражаць або зневажаць іншых людзей.
12. Арганізатар не нясе адказнасці за наступствы форс-мажорных абставінаў. Вышэйшай сілай лічацца падзеі, якія знаходзяцца па-за кантролем арганізатара, што робіць выкананне абавязацельстваў немагчымымі. Да форс-мажорных абставінаў адносяцца: умовы надвор'я і прыродныя катаклізмы, збоі або перашкоды ў працы абсталявання, якое ўжывае электраэнергію, дзейнасць дзяржаўных або мясцовых органаў улады ў галіне распрацоўкі палітыкі, законаў і правілаў якія ўплываюць на выкананне абавязацельстваў.
ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Сапраўдныя Правілы даступныя для азнакамлення на сайце www.natusest.com.
2. У пытаннях, не рэгламентаваных Правіламі, прымяняюцца палажэнні Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
3. Любыя парушэнні правілаў будуць паведамленыя ў службу правапарадка / або міліцыю.
4. Правілы ўступаюць у сілу 21 жніўня 2021 года.